Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону Валянціна Аскіркі, паведамляе "Белсат", спасылаючыся на тэлеграм-канал "ГрДУ – Перемен".
Акрамя гэтага, падпісанты патрабуюць агучыць Валянціну Аскірку падзяку за шматгадовую і добрасумленную працу, паколькі ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў.
Раней кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэту не працягнула кантракт з старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі Валянцінам Аскіркам. З 3 снежня ён застаўся без працы.
эж