Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па Беларусі крочаць «Маршы волі»

06.12.2020 12:09
Сілавікі таксама змянілі тактыку і адмовіліся ад ачаплення цэнтральных плошчаў сталіцы, цяпер яны дыслацыраваліся ў спальных раёнах Мінску.
      ,  6  2020
"Марш волі" у адным з мінскіх раёнаў, 6 снежня 2020 года Фота чытача "Радыё Свабода"

Сёння, у нядзелю, 6 снежня 120 дзень запар у Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Трэцюю нядзелю запар акцыі праходзяць у новым фармаце – дваровых і раённых шэсцяў. Сённяшнія акцыі названыя «Маршамі волі». Людзі працягваюць дабівацца сыходу Аляксандра Лукашэнкі і пакарання вінаватых у здзяйсненні гвалту сілавікоў.

У Мінску назіраецца вялікая колькасць спецыяльнай тэхнікі і сілавікоў. Яны змянілі тактыку і адмовіліся ад ачаплення цэнтральных плошчаў сталіцы, цяпер сілавікі дыслацыраваліся ў спальных раёнах. Метрапалітэн пасля каротка перапынку аднавіў працу ўсіх станцый.Па ўсёй Беларусі не працуе Тэлеграм, але дзейнічае мабільны інтэрнэт.

Сілавыя структуры праводзяць хаатычныя затрыманні і разгоны раённых шэсцяў. У прыватнасці хапуны ўжо адбыліся ў мінскіх Сухараве, Уруччы і Сляпянцы.

эж