Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі зноў шмат затрыманняў

06.12.2020 20:01
Арыштавана больш за 300 чалавек у Мінску ды іншых гарадах. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Гэтым разам сярод затрыманых шмат людзей культуры: актор "Беларускага свабоднага тэатра", сувядоўца "Культурнай сядзібы" на @euroradio Аляксей Сапрыкін, вядомы паэт і спявак Уладзь Лянкевіч у Мінску, журналісты Марыся Харэвіч і Сяргей Людкевіч у Гродне. Гэта не першыя арышты творчых асобаў у Беларусі, кажа намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Тацяна Нядбай.

- Гэта не адзінкавы выпадак. Сярод затрыманых было шэраг сяброў ПЭН-цэнтра: Дзмітрый Строцаў, Ганна Комар, Вольга Шпарага ды іншыя.

Ужо вядомыя пра больш за 300 затрыманых у нядзелю на пратэстах па ўсёй Беларусі. Таксама лекары паведамілі, што машыны хуткай дапамогі забралі траіх пратэстоўцаў з Кастрычніцкага РУУС. Магчыма раненні гумовымі кулямі.

юл