Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускую каталіцкую царкву падтрымліваюць польскія дыпламаты

07.12.2020 07:01
У Польшчы маліліся і збіралі дапамогу для касцёла на Усходзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Дзякуючы Дню малітвы і матэрыяльнай дапамогі Царкве на Усходзе, арганізаваным сёння / 06.12/ у Польшчы, на падтрымку можа разлічваць каталіцкая царква ў Беларусі.

Часовы павераны ў справах пасольства Польшчы ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі заявіў Польскаму радыё, што Касцёл у Беларусі падтрымліваецца, у прыватнасці, урадавай праграмай "Польская дапамога", якую вядзе Міністэрства замежных спраў.

- Дзякуючы гэтым сродкам мы змаглі прафінансаваць цэлую сетку сацыяльных памяшканняў для моладзі і дзяцей пры каталіцкіх парафіях у Беларусі. Сёлета мы засяродзіліся на барацьбе з каранавірусам ды падтрымцы тутэйшай медыцыны, асабліва на лакальным узроўні пры пасрэдніцтве “Caritas”. Каталіцкая царква актыўная, займаецца не толькі рэлігійнай дзейнасцю, але сацыяльнай ды дабрачыннай таксама. Можа быць эфектыўным партнёрам.

У нядзелю ў касцёлах Беларусі адбыліся  малітвы ў падзяку за падтрымку, якую мясцовы Касцёл атрымлівае ад Польшчы.

юл