Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

АМАП перашкодзіў у правядзенні маршу пенсіянераў

07.12.2020 13:21
Затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку двое журналістаў тэлеканалу «Белсат».
 .  6
Ілюстрацыйны здымак. Затрыманні 6 снежняфота: PAP/EPA/STR

Беларуская міліцыя зноў перашкодзіла пенсіянерам арганізаваць так званы «марш мудрасці». Затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку двое журналістаў тэлеканалу «Белсат». Два месяцы беларускія пенсіянеры, якія падтрымліваюць апазіцыю, збіраюцца на акцыі пратэсту па панядзелках.

Сёння дэманстрацыя павінна была пачацца на плошчы Якуба Коласа. Калі група пажылых пратэстоўцаў сабралася, АМАП перакрыў выхад на цэнтральны праспект Незалежнасці, да якога ішлі дэманстранты. Міліцыянты правялі кропкавыя арышты. Былі арыштаваныя таксама Любоў Лынёва, журналіст тэлеканалу «Белсат» і аператар Іван Куракевіч.

У апошнія тыдні беларуская міліцыя актыўна перашкаджае ў арганізацыі пенсійных шэсцяў. Гэта прымушае калоны дэманстрантаў разбівацца на меншыя групы і разыходзіцца.

У. Пац/нг