Беларускія спартсмены, арыштаваныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі, расказваюць усяму свету пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі: пра катаванні і нялюдскае абыходжанне падчас затрыманняў і адбывання арышту. Многія за кратамі былі заражаныя каранавірусам. Спартсмены запісалі на англійскай мове відэа для Інстаграму Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS_by_2020.
На відэа выступіў дзюдок Канстанцін Палей, кікбаксёр Іван Ганін, чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе Аляксандра Сітнікава, капітан зборнай Беларусі па рэгбі Марыя Шакура і іншыя.
7 снежня стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў выключыць існых сябраў выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі з усіх мерапрыемстваў МАК, у тым ліку і Алімпійскіх гульняў, гэта тычыцца Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Лукашэнкі як першага віцэ-прэзідэнта, які адказвае за штодзённае кіраванне НАК Беларусі. Пад забарону трапіў і кіраўнік федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў.
яс