Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спартсмены расказваюць усяму свету пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі

07.12.2020 16:03
Спартсмены запісалі на англійскай мове відэа для Інстаграму.
Аўдыё

Беларускія спартсмены, арыштаваныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі, расказваюць усяму свету пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі: пра катаванні і нялюдскае абыходжанне падчас затрыманняў і адбывання арышту. Многія за кратамі былі заражаныя каранавірусам. Спартсмены запісалі на англійскай мове відэа для Інстаграму Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS_by_2020.

На відэа выступіў дзюдок Канстанцін Палей, кікбаксёр Іван Ганін, чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе Аляксандра Сітнікава, капітан зборнай Беларусі па рэгбі Марыя Шакура і іншыя.

7 снежня стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў выключыць існых сябраў выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі з усіх мерапрыемстваў МАК, у тым ліку і Алімпійскіх гульняў, гэта тычыцца Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Лукашэнкі як першага віцэ-прэзідэнта, які адказвае за штодзённае кіраванне НАК Беларусі. Пад забарону трапіў і кіраўнік федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў.

яс