Беларуская Служба

Суд у Мінску вынес пакаранне за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага

08.12.2020 10:07
Справы аб смерці ўдзельніка пратэсту няма.
Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчыкhttps://spring96.org/be/news/100828

За аднаўленьне надпісу каля метро "Пушкінская" 26-гадоваму Максіму Паўлюшчыку прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, а 25-гадовай Марыі Бабовіч — паўтара года абмежавання волі, - паведамляе Свабода.  На гэтым месцы 10 жніўня загінуў 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі - першая ахвяра паслявыбарчых рэпрэсій у Беларусі. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.

У Мінску судзяць яшчэ некалькі чалавек за аднаўленне надпісу «Не забудзем».

Справы аб смерці ўдзельніка пратэсту няма.

яс