Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксандр Лукашэнка абураны рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта

08.12.2020 10:42
Лукашэнка:«Трэба нам звярнуцца ў суд.»
   8.12.2020
Лукашэнка ў Стоўбцахю 8.12.2020крыніца: Пул Першага

Сёння, наведваючы бальніцу ў Стоўбцах Лукашэнка выказаўся наконт заявы МАК:«Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! » Цытату дае «Пул Першага».

Міжнародны алімпійскі камітэт учора адхіліў Аляксандра Лукашэнку ад усіх алімпійскіх мерапрыемстваў, а гэта значыць, што ён не зможа прыехаць у Токіа на летнія гульні. Гэта датычыцца і яго сына Віктара.

Беларускі дыктатар 23 гады з'яўляецца кіраўніком беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а яго сын – намеснікам. Кіраўнік МАК Томас Бах напісаў у заяве, што Лукашэнка недастаткова абараняе спартсменаў краіны ад палітычнай дыскрымінацыі, і патрабуе тлумачэнняў адносна падазрэнняў у збіванні, катаваннях і арыштах гульцоў.

яс