Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналістку Любоў Лунёву забрала з Акрэсціна «хуткая»

08.12.2020 13:12
Любоў Лунёва была затрыманая разам з аператарам Іванам Куракевічам падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня.
Аўдыё

Журналістка Белсата Любоў Лунёва ўначы выйшла з Акрэсціна ў суправаджэнні дактароў. Яе забрала «хуткая дапамога». Яна цяпер знаходзіцца ў 9-й бальніцы Мінска ў аддзяленні кардыялогіі, паведамілі Свабодзе яе родныя.

Любоў Лунёва была затрыманая разам з аператарам Іванам Куракевічам падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня. Пасля складання пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП на Акрэсціна да суда.

ав/БАЖ