За дзень да адкрыцця пляцоўка Ok16, дзе павінны былі адбыцца 13 паказаў, у тым ліку адкрыццё фестывалю, паведамілі арганізатарам, што ў гэтыя дні ў хабе будуць праводзіцца рамонтныя працы, пачынаючы з сённяшняга дня.
Яшчэ на этапе планавання фестывалю ў арэндзе пляцовак адмовілі мінскія кінатэатры.
Паводле арганізатаркі Watch Docs Belarus Таццяны Гацуры-Яворскай, адмова правядзення паказаў у кінатэатрах звязаная з тым, што ўлады не хочуць праяўлення актыўнасці, звязанай з вялікай колкасцю людзей.
-За адзін дзень да пачатку быў адменены фестываль «Лістапад». Афіцыйна гэта было звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй, аднак, кінатэатры працягваюць працу, але фестываль ужо адмянілі. Па інсайдарскай інфармацыі гэта было звязана з праграмай і з тым, што ўлады не хацелі лішняй грамадзянскай актыўнасці. Нам адмовілі таксама з-за каранавіруса, але мы лічым, што ў гэтым годзе ў кінатэатрах не хочуць бачыць фільмаў пра правы чалавека.
Таццяна Гацура-Яворская дадае, што дэвізам сёлетняга выдання з’яўляюцца словы «Паважаныя грамадзяне!»
-Гэтыя словы сёлета беларусы чуюць вельмі часта: з мегафонаў, калі іх затрымліваюць, у міліцыі, на працоўных месцах, калі іх звальняюць за пратэст. Мы падбіралі праграму так, каб можна было пераасэнсаваць гэты пасыл: хто гэта сёння паважаныя грамадзяне ў Беларусі.
Watch Docs Belarus будзе працягвацца да 13 снежня.
ав