Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Колеры для навагодняй выставы цяпер прызначаюць

09.12.2020 08:01
Ялінкі, якія могуць быць выкананы з любых матэрыялаў павінны адпавядаць пэўнай гаме колераў.
.    .
Ялінка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixel2013 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сёлета пры падрыхтоўцы навагодняй выставы-конкурса вылучыў абавязковую ўмову: ялінкі, якія могуць быць выкананы з любых матэрыялаў павінны адпавядаць пэўнай гаме колераў.

Штогод сярод школьных навучальных устаноў Гродзенскага раёна праводзіцца навагодняя выстава-конкурс «Зімовая рапсодыя». І калі раней асаблівых патрабаванняў да гамы колераў у якіх будуць выканана паробкі не было, то зараз такое патрабаванне з’явілася. Да прыкладу, у намінацыі «Ялінка-прыгажуня» павінны быць выкарыстаны толькі зялёны, белы, сіні, блакітны, шэры і срэбраны колер.

Гэта патрабаванне запісана ў Палажэнні аб конкурсе. У Гродзенскім раённым цэнтры творчасці паспяшылі патлумачыць, што «з палітыкай такая падборка не мае нічога супольнага». Маўляў, сёлета з усіх работ, якія будуць прадстаўленыя на выставе, адмыслоўцы арганізуюць адзіную фотазону.

Летась, зыходзячы са здымкаў на сайце раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падобных абмежаванняў не было. Таму бацькі і здзівіліся новаўвядзенням.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ