Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч

09.12.2020 12:22
Разам са Станіславам Шушкевічам ён ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.
Вячаслаў Кебіч фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Раніцай 9 снежня памёр першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады.

26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў бальніцы. Інфармацыі пра пахаванне пакуль няма.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сын Вячаслава Кебіча.

Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава, другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта, а затым — абласнога камітэта КПБ.

У 1985-1990-х — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР — старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 года. Дарэчы, менавіта ён выразіў згоду на змены ў канстытуцыі, у выніку якіх прэзідэнтам мог стаць Лукашэнка, якому на той момант не было яшчэ 40 гадоў. Кебіч сышоў у адстаўку пасля паразы на выбарах.

З 1996 года па 2004 год Вячаслаў Кебіч з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Адметна, што 29 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.

нг