У раённым цэнтры Карэлічы Гродзенскай вобласці будуць судзіць рэдактарку мясцовага сайту Караліну Князькову разам з бацькамі. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Караліна Князькова - заснавальніца і рэдактар сайта Korelichi.by. Яна працуе інструктарам-метадыстам у ДЮСШ Карэліцкага раёна.
Раніцай 9 снежня ў яе доме міліцыяй быў праведзены агляд, канфіскавана аргтэхніка. На яе і бацькаў склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аб гэтым паведамілі яе сябры Укантакце.
Днямі Караліна распавяла журналістам, што мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзельнічала ў мітынгах і акцыях.
За фота са сцягам была асуджана разам з усёй сям’ёй па артыкуле 23.34.
Апошні месяц на яе пачалі ціснуць на працы, спрабуюць звольніць да сканчэння кантракту. Яна адмовілася пісаць заяву па ўласнаму жаданню.
Папярэдне вядома, што 10 снежня над ёй і яе бацькамі павінен адбыцца суд.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ