З 8 снежня яго змясцілі ў карцар тэрмінам на сем сутак. Гэта азначае, што ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў адзіночнай маленькай камеры без лістоў і кніг.
Таксама вядома, што 9 снежня суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу абаронцы Міколы Дзядка на пастанову аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Суддзя Мікалай Ліпневіч адмовіў у задавальненні скаргі, бо палітзняволены застаецца ў СІЗА.
ав