Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЭЗ пашырае дапамогу для Беларусі

11.12.2020 14:11
Еўрапейская Камісія прыняла пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў памеры 24 мільёнаў еўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEuropean Union, 2020/EC - Audiovisual Service

Новая праграма дапамогі "EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі" будзе сканцэнтравана ў чатырох ключавых напрамках: падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ; падтрымка моладзі, студэнтаў і маладых спецыялістаў, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу, дапамога прадпрымальнікам дзеля павышэння ўстойлівасці да бягучага эканамічнага спаду; дапамога ў змаганні з COVID-19, распавёў камісар па справах суседства і пашырэння Олівер Вархелі.

- Еўракамісія завяршыла падрыхтоўку пакету. Апошнім але важным момантам з’яўляецца падтрымка эканомікі. З самага пачатку адным з нашых прыярытэтаў ёсць падтрымка ўстойлівасці эканомікі. Гэта асабліва важна ва ўмовах эпідэміі КОВІД.

Еўракамісія заявіла, што гэтым пакетам ЕЗ дае зразумець, што стаіць на баку народа Беларусі.

юл