Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міс Беларусь — 2008 за кратамі ўжо 33 сутак

12.12.2020 07:15
У арышце яна будзе застацца яшчэ ад 5 да нават 9 сутак.
,
Сваякі, сябры ды знаёмыя перад ЦУП Акрэсціна ў чаканні вызвалення Вольгі ХіжанковайНана Ніва/https://t.me/nashaniva

Стала вядома, што мадэль Вольга Хіжанкова не выйшла з ізалятара. На яе была пачатая яшчэ адна адміністрацыйная справа, і ўжо ёсць рашэнне суда.

Гэта балюча і непрыемна, заявіў журналістам муж Вольгі Іван Марозаў.

- Да мяне не выходзілі. Людзям выйшлі і сказалі, што працягваецца тэрмін і цяпер не выйдзе. Сказалі, званіць у суд. Я не быў гатовы да гэтага, было рашэнне суду, па якім яна павінна была выйсці.

Вольга Хіжанкова была  затрымана 8 лістапада падчас марша пратэсту ў Мінску. З таго часу — ужо больш за месяц — яна застаецца за кратамі.

юл