На сёння ў Беларусі запланаваная чарговая дэманстрацыя. На гэты раз яна пройдзе пад лозунгам: „Марш народнага абвінавачвання”. Праз тыдзень у нядзелю запланаваны „Марш народнага трыбунала”.
Сённяшняя акцыя павінна стаць абвінавачваннем улады і сістэмы ў краіне. Член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка, які знаходзіцца з візітам у Польшчы, падкрэсліў, што выходзячы на акцыі пратэсту, беларусы праяўляюць незвычайную мужнасць:
- Гэтая ўнутраная салідарнасць, калі людзі выходзяць на маршы, на дэманстрацыі, арганізоўваюць розныя акцыі пратэсту – гэта аснова, якая дазваляе нам верыць у перамогу.
Сённяшнія акцыі пратэсту ў Мінску і іншых гарадах Беларусі запланаваныя адначасова ў розных месцах. Людзі павінны збірацца ў мікрараёнах і хадзіць па вуліцах, далёкіх ад цэнтру горада.
Дзякуючы такой тактыцы можна спадзявацца менш затрыманняў, чым падчас адной буйной дэманстрацый у цэнтры горада.
аз