Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

87-гадовую жанчыну будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

13.12.2020 09:57
Яе пляменнік Аляксандр Белы распавёў у сацсетках, што Бурсава цудам выжыла ў вайну.
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

15 снежня ў Мінску будуць судзіць 87-гадовую пенсіянерку Лізавету Бурсаву. Нагода — бел-чырвона-белы сцяг на балконе яе кватэры, паведамляе "Еўрарадыё".

Яе пляменнік Аляксандр Белы распавёў у сацсетках, што Бурсава цудам выжыла ў вайну.

— Калі казаць пра нацызм, які нібыта ўвасабляе бел-чырвона-белы сцяг. Разам з маёй бабуляй Фрумай і маім бацькам Валерыянам яны здолелі ўцячы з Віцебска на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941 года і таму не былі забітыя нацыстамі,  піша Белы. — А 16 нашых сваякоў Шэйніных былі забітыя ў Віцебскім і Бешанковіцкім гета. Яшчэ трое Шэйніных, яе родныя дзядзькі, загінулі на франтах вайны са зброяй у руках. Таму да нацызму ў цёткі Лізаветы свае рахункі.

Лізавета Бурсава — найстарэйшая у іх сям'і. Таксама яна апошняя, хто з ягоных сваякоў размаўляў на ідзіш.

эж