Сёння ў нядзелю, 13 снежня ў Беларусі 127 дзень запар працягваюцца пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У краіне праходзяць дваровыя акцыі пад агульнай назвай «Марш народнага абвінавачвання». Гэта ўжо чацвёртая нядзеля пратэстаў у такім новым фармаце. У шматлікіх спальных раёнах Мінску пачалі фармавацца калоны дэманстрантаў. Яны дабіваюцца сыходу Аляксандра Лукашэнкі з пасады і пакарання вінаватых у гвалце сілавікоў.
Упершыню за 18 тыдняў Мінску не закрывалі станцыі метро, таксама працуе мабільны інтэрнэт, цэнтральныя плошчы гораду не ачэплены, але назіраецца вялікая канцэнтрацыя сілавікоў у аддаленых ад цэнтру кропках Мінску. Пачаліся першыя разгоны дваровых шэсцяў у прыватнасці ў Каменнай Горцы, Усходзе, і ў раёне вуліц Адаеўскага і Бельскага, там прайшлі першыя на сёння затрыманні.
эж