Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Змена фармату нядзельных пратэстаў дае спадзяваныя вынікі

13.12.2020 15:31
Першы раз за чатыры месяцы ў Мінску не закрывалі метро, не адключалі інтэрнэт і затрымалі адносна мала чалавек.
  .
Пратэсты ў Беларусі.PAP/EPA/STR

У Мінску, пасёлках Мінскага раёна і гарадах-спадарожніках прайшло больш за 120 раённых шэсцяў за адстаўку Лукашэнкі, паведамляе „Наша Ніва”. Сёння беларусы пратэставалі 18-ую нядзелі, прычым чацвертую нядзелю запар акцыя праходзіла ў лакальным фармаце.

Удзел у іх бралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень (Масюкоўшчына, Зялёны Луг, Шарыкі, Кузьмы Чорнага) чалавек. Колькасць удзельнікаў нідзе не дасягнула тысячы.

Колькасць затрыманых сёння найменшая за ўвесь час пратэстаў, бо дэманстранты шмат дзе трымаліся двароў, што, згодна з планам, ускладняла рэйды сілавікоў. Паводле праваабаронцаў.

Першы раз за чатыры месяцы ў Мінску не закрывалі метро, не адключалі інтэрнэт. Улады зрабілі стаўку на мабільныя брыгады сілавікоў, што раз'язджаюць па мікрараёнах у пошуках дэманстрантаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна», на 16.40 сабраў прозвішчы больш за 90 затрыманых удзельнікаў пратэстаў у Брэсце, Мінску і Смалявічах.

Паводле „Свабоды” Сілавікі ў балаклавах спрабавалі затрымліваць удзельнікаў, але разагнаць усе акцыі яны не паспелі.

аз