Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Патрэбна скласці доўгі спіс асоб, якія падлягаюць індывідуальным санкцыям

13.12.2020 15:10
Гэта дырэктары школ, дзе фальсіфікавалі вынікі выбараў, ваенныя на пасадах МУС, начальнікі вязніц, дырэктары бальніц, якія звальняюць лекараў за іх грамадзянскую пазіцыю.
Святлана ЦіханоўскаяEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

- Патрэбна скласці доўгі спіс асоб, якія падлягаюць індывідуальным санкцыям, – сказала Святлана Ціханоўская амерыканскаму тыднёвіку The New Yorker.

Прапануецца, каб у гэты спіс занесці людзей, якія ніколі раней не падвяргаліся санкцыям. Гэта дырэктары школ, дзе фальсіфікавалі вынікі выбараў, ваенныя на пасадах Міністэрства ўнутраных спраў, начальнікі вязніц, дырэктары бальніц, якія звальняюць лекараў за іх грамадзянскую пазіцыю. – «Магчыма, яны гэта робяць са страху, [...] але рызыка, што будуць унесены ў санкцыйны спіс, і, напрыклад, не змогуць паехаць на закупы ў Літву ці Польшчу, ураўнаважыць гэты страх. І наступным разам дырэктар шпіталя не будзе бачыць палітычныя погляды медыка», – сказала Святлана Ціханоўская тыднёвіку The New Yorker. Інтэрв'ю запісала расійска-амерыканская журналістка Маша Гесен.

Святлана Ціханоўская падтрымлівае прынцыпіяльную пазіцыю аб невыкарыстоўванні гвалту з боку пратэстуючых.

«Многія людзі гатовыя на больш рашучыя дзеянні, штурм, акупацыю будынкаў. Аднак я пытаю »Можаш дапусціць кровапраліцце?« Я ведаю, людзі пакутуюць за кратамі, аднак яны жывыя», – тлумачыць сваю пазіцыю Ціханоўская.

Святлана расказала, што палітыкі забаранілі ёй называць сябе «толькі слабой жанчынай». Былая прэзідэнт Літвы сказала ёй: «Нават калі адчуваеш сябе слабой, не кажы аб гэтым. Ты павінна сядаць за стол з лідарамі ўпэўнена, што ты лідар і ты ведаеш, аб чым гаворыш».

Ціханоўская дапускае розныя сцэнары адстаўкі Лукашэнкі: Магчыма хтосьці з яго адміністрацыі акажацца на столькі адважным, каб сесці за стол і пачаць з намі перамовы. Магчыма, што хтосьці здрадзіць Лукашэнку і накладзе яму кайданкі. Магчыма, што ўмяшаецца нейкі трэці бок – Расія, або нават ЗША.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі мяркуе, што на зіму пратэсты ў краіне крыху паслабеюць, але вясной яны ўспыхнуць з новай сілай.

 яс