Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да Папы рымскага з просьбай аб звальненні з абавязкаў.
-Калі біскупу спаўняецца 75 гадоў, то ў адпаведнасці з Кананічным кодэксам, ён павінен напісаць прашэнне аб звальненні з пасады, па пенсійным узросце і біскуп напісаў гэтую просьбу, – сказаў Польскаму радыё прэс-сакратар Канферэнцыі біскупаў Беларусі айцец Юры Санько.
Прашэнне было скіравана ў Ватыкан праз апостальскага нунцыя ў Беларусі. Папа Францішак можа цяпер задаволіць просьбу, а можа папрасіць аб працягненні выканання абавязкаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пасля таго, як асудзіў гвалт у Беларусі і заклікаў улады да дыялогу з апазіцыяй, пазбаўлены права вяртання на радзіму.
Са студзеня арцыбіскупу Кандрусевічу спаўняецца 75 гадоў.
Уладзімір Пац, Мінск