Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхары Віцебска не здаюцца, правялі 13 снежня чарговыя акцыі пратэсту ў розных раёнах горада

13.12.2020 22:07
Натхніла пратэстоўцаў навіна пра вызваленне расонскага ксяндза Вячаслава Барка.
Аўдыё
Вечаровая акцыя ў мікрараёне ДСКТК

Нягледзячы на галалёд і вялікую колькасць сілавікоў у цэнтры, жыхары Віцебска правялі «Марш народнага вінавачання» 13 снежня ў розных раёнах горада. Найбольш актыўнымі былі жыхары мікрараёнаў Білева і ДСК. Жыхары вуліцы Карла Маркса падтрымалі мадэль Вольгу Хіжынкову, якая больш за месяц знаходзіцца за кратамі. Акцыі працягваліся цэлы вечар. Натхніла і падбадзёрыла пратэстоўцаў навіна пра вызваленне ксяндза з Расонаў Вячаслава Барка, які выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту, якія ён атрымаў за плакат Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм», які размешчаны ў сацсетках. Настаяцеля Расонскай царквы на вакзале сустрэлі і выказалі падтрымку некалькі дзясяткаў неабыякавых жыхароў Віцебска.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск