Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чатыры месяцы ў Беларусі не змяншае абаротаў махавік судовых расправаў

15.12.2020 07:01
Кожнага дня беларускія суды разглядаюць адміністрацыйныя справы над затрыманымі ўдзельнікамі мірных пратэстаў.
           .
Кожнага дня беларускія суды разглядаюць адміністрацыйныя справы над затрыманымі ўдзельнікамі мірных пратэстаў. EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Людзям даюць штрафы ды суткі адміністрацыйнага арышту. Усяго суддзі прызналі беларусаў тысячы сутак арыштаў. У першую чаргу па артыкуле 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Сярод тых, хто выносіць прысуды ёсць “сапраўдныя рэкардсмены”: Максім Трусевіч — 1570 сутак, Алена Жуковіч — 1111 сутак, Аляксандр Воўк — 861 суткі.
У гэты ж час ахвяры катаванняў з боку міліцыі не могуць дачакацца справядлівасці, кажа Вольга Фёдарава з “Прававой ініцыятывы”.

- Са жніўня лічба скатаваных можа сягаць 5 тысяч чалавек. Катаванні працягваюцца з моманту затрымання, людзей б’юць на вуліцы, у аўтазаках, труцяць газам, потым катуюць у ізалятарах. Гэта цягнецца з выбараў па цяперашні час. Па фактах катаванняў не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы.

юл