Беларуская Служба

Уладзімір Цэслер віншуе беларускіх жанчын – абаронцаў Айчыны

08.03.2021 06:57
Паштоўка натхнёная мужным учынкам Марыі Калеснікавай.
  .
Паштоўка ад У. Цэслерафота: Vladimir Tsesler | Facebook

Мастак Уладзімір Цэслер, вядомы сваімі працамі на тэму бягучых палітычных падзей у Беларусі, павіншаваў жанчын з Днём абаронцаў Айчыны – 8 сакавіка.

Паштоўка натхнёная мужным учынкам члена каманды прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзідэнта Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай, якая разарвала свой пашпарт на мяжы з Беларуссю, калі яе паспрабавалі вывезці з краіны. Гэта таксама падзяка беларускім жанчынам за іх унёсак у жыццё грамадства да і пасля выбараў.

нг