Беларуская Служба

У Беларусь завітаў харчовы дэфіцыт

16.04.2021 14:19
Гэта наступства рашэння Лукашэнкі замарозіць цэны сваім загадам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Engin Akyurt from Pixabay/CC0

У выніку цяпер ужо ўлады пачалі змагацца з дэфіцытам тавараў. Савет міністраў прыняў пастанову №221, якая ўводзіць на тры месяцы забарону на вываз з краіны пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале ды іншых зернавых. Дзяржаўнае рэгуляванне цэн заканамерна прывяло да пагрозы харчовага крызісу ў краіне. Улада вымушана прымаць крайнія меры.

Забарона будзе дзейнічаць на вываз названых тавараў за межы Беларусі ў дзяржавы-члены ЕАЭС, а таксама за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС. У сеціве з'явіліся рэкамендацыі да беларусаў ствараць запасы харчовых прадуктаў.

юл