Гродзенку Анастасію Каламейчанка асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніцы АМАП. Анастасіі Каламейчанка 31 год, у яе двое дзетак – 5 і 7 годзікаў.
Паводле афіцыйнай версіі, яе прызналі вінаватай у тым, што яна размясціла абразлівы запіс у інстаграм у адносінах міліцыянеркі.
Анастасія сваю віну не прызнала і сказала ў судзе, што не размяшчала падобнага запісу. Патлумачыла, што заходзіла ў інстаграм з чужых кампутараў, а значыць і доступ да яе акаўнту мелі і іншыя людзі. І яна не выключае, што доступ да акаўнту там захаваўся.
Праўда, гэтыя аргументы, паводле праваабаронцы Рамана Юргеля, ніяк не паўплывалі на суд. «Нехта ўваходзіў з яе акаўнта 3 верасня. Невядома хто, але міліцыя гэтага не даследавала». Каламейчанка намерана абскардзіць рашэнне суда.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ