Беларуская Служба

Нацыянальную сімволіку ўжо назвалі «акупацыйнай»

21.04.2021 16:34
Жыхар Віцебскай вобласці пытаецца – чаму рэалізоўваюцца тавары з незарэгістраванай «акупацыйнай бел-чырвона-белай сімволікай» у краме па адрасе Кірава, 3?
Крама "Адметнасць"https://belaruspartisan.by/life/501028/


Жыхар вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласці даслаў у Гродзенскі гарвыканкам ліст у якім пытаецца – чаму рэалізоўваюцца тавары з незарэгістраванай «акупацыйнай бел-чырвона-белай сімволікай» у краме па адрасе Кірава, 3?

Па адрасу Кірава, 3 у Гродне знаходзіцца крама сувеніраў з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць».
У краму з аддзелу гандлю гарвыканкаму даслалі запыт на гэты конт.
Гаспадыня крамы Вольга Верамейчык кажа, што больш дзіўных запытаў яны ніколі не атрымлівалі і наагул з гэтага ліста не разумее – чаго чалавек хоча.

«З якога кераляку ён вырашыў, што бел-чырвона-белая сімволіка акупацыйная? І яшчэ – нацысцка-пратэстная. Адкуль ён гэта ўзяў? Я папросту не разумею».

Спадарыня Вольга кажа, што давядзецца напісаць чалавеку ўсю гісторыю з’яўлення бел-чырвона-белай сімволікі ў беларускай гісторыі.

Проста, паводле яе, крыўдна, што за 30 гадоў незалежнасці некаторыя людзі дагэтуль так і не ведаюць аб паходжанні сваёй нацыянальнай сімволікі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ