Беларуская Служба

1 траўня за выезд з Беларусі на машыне пачалі браць плату

01.05.2021 17:34
Збор распаўсюджваецца на ўсе аўтамабілі, якія належаць арганізацыям або фізічным асобам.
Bobrowniki, zdjęcie ilustracyjne
Bobrowniki, zdjęcie ilustracyjnestrazgraniczna.pl

У суботу, 1 траўня, уступіла ў сілу рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў аб увядзенні мясцовага збору (29 рублёў) у вобласці пры выездзе з-за мяжу. Плаціць яго павінны тыя, хто перасякае мяжу на машыне, пішуць на партале TUT.by.

Рашэнне аб уводзе мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі мяжы ў пунктах пропуску на тэрыторыі Гродзенскай вобласці прынялі 30 сакавіка. Уступіла ў сілу яно 1 траўня – і мера будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года. Так званыя мясцовыя дэпутаты абяцалі, што сабраныя за перасячэння мяжы сродкі, пойдуць на барацьбу з каранавірусам.

Збор распаўсюджваецца на ўсе аўтамабілі, якія належаць арганізацыям або фізічным асобам, у тым ліку зарэгістраваным у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, і максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Пры гэтым няма розніцы, колькі пасажыраў у транспартным сродку.

Нагадаем, у Беларусі працягвае дзейнічаць забарона на выезд за мяжу праз наземныя пункты пропуску. Выезд ва ўсе краіны суседкі Беларсі (апроч Расіі) дазваляцца ў выключных сітуацыя, напрыклад, лячэнне ці адукацыя.

эж