Беларуская Служба

Фігурант «справы Аўтуховіча» абвясціў галадоўку ў карцары

01.07.2021 09:35
Уладзімер Гундар некалькі гадоў таму перанёс складаную апэрацыю. Яму ампутавалі нагу, ён мае гіпэртанію і судзіннае захворванне.
Уладзімір Гундар Крыніца: racyja.com

Пра гэта напісала ў фэйсбуку дачка Уладзіміра Гундара са спасылкай на адваката, які трапіў да яго на спатканне ў СІЗА, піша nn.by.

«Высветлілася, што тату з 25 чэрвеня адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу «схільны да экстрэмізму» … і г.д па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясціў галадоўку, у яго павышаны ціск, 160 на сённяшні дзень.

Як мы зразумелі, што хутчэй за ўсё неабходныя яму лекі не прадастаўляюцца (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове таблеткі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых таблетак ў яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ёсць пагроза пазбавіцца другой нагі».

Уладзімір Гундар — 60-гадовы баранавіцкі актывіст і краязнаўца, былы «афганец», інвалід 2-й групы. 30 снежня 2020 пасля вобшуку яго забралі у СІЗА КДБ, па абвінавачванні па артыкулу 289 КК («Акт тэрарызму»).

Уладзімер Гундар некалькі гадоў таму перанёс складаную апэрацыю. Яму ампутавалі нагу, ён мае гіпэртанію і судзіннае захворванне. Актывіст ужо шмат гадоў носіць пратэз, але падчас затрымання яго прымусілі зняць. У турме Гундар вымушаны перасоўвацца на мыліцах.

эж

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са «справай Аўтуховіча аб тэракце»

20.05.2021 13:52
Уладзіміра Гундара абвінавацілі ў тым, што падчас ператрусу па справе аб «тэракце» мужчына нібыта пагражаў следчым.