У Брэсце вынесеныя прысуды чацвёртай партыі абвінавачаных па «справе аб масавых беспарадках», перадае euroradio, са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».
Суддзя Шурын прызначыў васьмі падсудным на ўсіх 29 гадоў калоніі.
Герасімук Святаслаў – 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Збаранскі Давід – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Мельнічук Валерый – 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Сірадзэ Марэк – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Тарасавец Андрэй – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Трафімук Вячаслаў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Непаўналетнія Пацейчук Іван, Імховік Максім – па 3 гады выхаваўчай калоніі (іх узялі пад варту ў зале суда).
У асобную вытворчасць вынеслі справу Марка Антонава, Яўгена Пекача і Аляксандра Цімафеева – з прычыны іх хваробы. Алег Юраў, які да суда не быў узяты пад варту, абвешчаны ў вышук.
Брэсцкія суды па «карагоднай справе» – самыя шматлікія ў краіне. За падзеі верасня 2020 года, калі пратэстоўцы перакрылі праезную частку ў цэнтры горада, вадзілі карагоды і спявалі песні, судзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Іх разагналі з выкарыстаннем вадамёта.
Агулам, станам на 12 ліпеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала вязнямі сумлення 545 чалавек.
эж