Беларуская Служба

Нарвегія далучылася да санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

12.07.2021 17:33
Раней да санкцыяў ЕЗ далучыліся 6 еўрапейскіх краінаў (Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Сербія).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Novikov Aleksey

Нарвегія далучылася да абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў і юрыдычных ды фізічных асобаў, якія звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, паведамляе belsat.eu.

Нарвегія ўвяла абмежаванні на гандаль беларускімі таварамі двайнога прызначэння, нафтапрадуктамі, таварамі, якія выкарыстоўваюць пры вытворчасці тытуню. Міністэрства замежных справаў краіны далучылася да санкцыяў Еўразвязу і лічыць, што ўведзеныя санкцыі датычаць тавараў, якія прыносяць Менску прыбытак.

У Осла мяркуюць, што ў Беларусі сітуацыя з правамі чалавека надалей пагаршаецца. Улады пераследуюць свабоду слова, апазіцыя апынаецца ў турме.

Раней да санкцыяў ЕЗ далучыліся 6 еўрапейскіх краінаў.

Брусель прыняў чацвёрты пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў Беларусі 24 чэрвеня. Цяпер Літва, праз міграцыйны крызіс, настойвае на ўвядзенні пятага пакету абмежавальных захадаў.

эж

Да чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся шэсць краін

07.07.2021 09:02
ЕС афіцыйна аб'явіў пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі 21 чэрвеня.

ЕЗ можа спыніць выдачу віз беларусам

12.07.2021 14:23
З-за сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы не выключана прыпыненне візавага рэжыму для Беларусі.