Беларуская Служба

Ціханоўская: ЕЗ не мае намеру спыняць выдачу віз беларусам

13.07.2021 08:07
Ціханоўская такім чынам пракаментавала выказванне еўракамісара па ўнутраных справах Ільвы Югансан.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaZuma Press/ FORUM

Святлана Ціханоўская заявіла, што ўлады Еўразвязу ня маюць намеру пазбавіць беларусаў магчымасці атрымліваць візы з прычыны міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай мяжы, перадае svaboda.org.

«Мая каманда сёння звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя аб ініцыятыве прыпыніць выдачу віз беларусам не пацвердзілася, – напісала ў сваім ТГ-канале Ціханоўская. – Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, і яны ведаюць нашу пазіцыю: ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі – дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымкі, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні візаў – бо ўсе дзверы, якія закрывае рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адчыніць».

Ціханоўская такім чынам пракаментавала выказванне еўракамісара па ўнутраных справах Ільвы Югансан, якая, выступаючы 12 ліпеня ў Еўрапарламэнце, ня выключыла магчымасці, што праз сітуацыю на літоўска-беларускай мяжы Еўразвяз прыпыніць выдаванне візаў беларусам.

эж

Літва запатрабуе санкцый ЕС супраць Беларусі за спрыянне міграцыйнаму крызісу

12.07.2021 09:59
З-за наплыву нелегальных імігрантаў з Беларусі Літва некалькі дзён таму абвясціла надзвычайнае становішча і абвінаваціла Мінск у гібрыднай вайне.

Польшча даставіць у Літву ваенныя намёты з абсталяваннем

12.07.2021 18:43
Гэта паспрыяе барацьбе з нелегальнай іміграцыяй з Беларусі.

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.