Беларуская Служба

Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь

21.07.2021 13:31
Суддзі пагадзіліся з довадамі пра пераслед і магчымыя катаванні ў дачыненні да Аляксея Кудзіна з боку беларускіх уладаў.
 .
Аляксей Кудзін. Здымак мае ілюстрацыйны характар Алексей Кудин/Вконтакте

«Нам далі 39-е правіла, у адпаведнасці з якім маецца забарона на экстрадыцыю, то бок Аляксей павінен знаходзіцца ў Расіі, пакуль канчатковае рашэнне не будзе прынята Еўрапейскім судом», — паведаміла адвакат Камітэта «Грамадзянскае судзеянне» Марыя Красова.

У студзені Фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў ліст у абарону Кудзіна ў Дзяржаўную думу, пракуратуру і Алімпійскі камітэт Расіі! Зварот падпісалі больш за 330 тытулаваных і заслужаных спартсменаў.

У абарону беларускага спартоўца выступілі таксама праваабаронцы фонду «Грамадзянскае садзейнічанне» і «Маскоўскі Хельсінкскі камітэт».

Паводле інфармацыі фонда, у Маскву для затрымання Аляксея Кудзіна з Беларусі выехалі сілавікі. Іх апазналі пасажыры ў аэрапорце. Справа ў тым, што сёння пасля пасяджэння суда Аляксей павінен выйсці з СІЗА. Мінае роўна 6 месяцаў з моманту яго затрымання ў Расіі.

юл