Беларуская Служба

Беларусь першая ў Еўропе па колькасці зняволеных

25.07.2021 18:12
Cтанам на 25 ліпеня праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі 584 чалавекі.
Мапа па колькасці зняволеных Крыніца: стамбульская Акадэмія крымінальнага права

Беларусь першая ў Еўропе па колькасці зняволеных на 100 тысяч чалавек. З кожных 100 тысяч жыхароў Беларусі 354 – занходзяцца за кратамі. Такую статыстыку апублікавала стамбульская Акадэмія крымінальнага права, паведамляе euroradio.

На другім месцы – Турцыя (335 зняволеных на 100 тысяч). Трэцяе месца займае Расія (331 зняволеных на 100 тысяч). У Ватыкане зусім няма зняволеных. У Сан-Марына толькі 6 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, а ў Манака – 21.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на мінулым тыдні беларусаў судзілі часцей за ўсё за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК). У Буда-Кашалёве асуджаны на год калоніі Юрый Кавалёў за абразу прэзідэнта. Па звестках «Вясны», крымінальную справу на мужчыну завялі за тое, што ён назваў Аляксандра Лукашэнку «дэбілам».

Агулам, станам на 25 ліпеня праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі 584 чалавекі.

эж


Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.

Праваабаронца: Адбываецца «зачыстка» трэцяга сектара і медыйнай прасторы

25.07.2021 08:16
Кожны дзень прыходзіць інфармацыя пра ператрусы, арышты і затрыманні, а таксама выезды дзеячаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў за мяжу.