Сёння, 25 ліпеня мінае чатыры месяцы з моманту затрымання Анджэя Пачобута. Польскі актывіст і журналіст з Гародні ўтрымліваецца ў зняволенні ў Жодзіне. Тамсама за кратамі знаходзіцца і старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.
Галоўны рэдактар парталу znadniemna.pl Анджэй Пісальнік распавёў, што сябры Саюза палякаў у Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, зладзяць пікеты салідарнасці са зняволенымі калегамі. Яны пройдуць у Варшаве, Беластоку і Сопаце:
-Чальцы Саюзу палякаў у Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, выйдуць на вуліцы, каб нагадаць мінакам і СМІ, што ўжо чатыры месяцы Пачобут і Борыс знаходзяцца за кратамі, што працягваецца пераслед польскай меншасці ў Беларусі.
Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс у распальванні нацыянальнай нянавісці, ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пачобут і Борыс прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі вязнямі.
iar/эж