Беларуская Служба

«9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя»

08.08.2021 17:21
Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жузеп Барэль ад імя Еўрасаюза выступіў з заявай, прымеркаванай да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEuropean Union

Прадстаўнік Еўрапейскага Саюза Жузэп Барэль выступіў з заявай, прымеркаванай да гадавіны скандальных выбараў у Беларусі.

«9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя. З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод, заклікаюць да правядзення новых, дэмакратычных выбараў», гаворыцца ў заяве. 

Прайшоў год, а гэты заклік застаецца непачутым. Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе ўласнае грамадства, паслядоўна паглыбляючы разрыў з беларускім народам. Прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл разам з тысячамі грамадзян з усіх слаёў грамадства загінулі пры нявысветленых абставінах, альбо былі затрыманы, альбо былі вымушаны пакінуць краіну і жыць у выгнанні. Адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу – гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог, перакананы еўрапейскі палітык.

Адмена санкцый ЕС будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі.

«Рэжым павінен вызваліць і рэабілітаваць больш за 600 палітзняволеных і ўцягнуцца ў сурʼёзны, варты даверу ды інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ», падкрэсліў Жузэп Барэль.

юл