Беларуская Служба

Прыватная друкарня адмовілася друкаваць «Новы час»

11.08.2021 08:12
10 жніўня «Новы час» паведаміў, што спыняе выхад на паперы.
«Новы Час» адправіў падпісчыкам першы нумар самастойнафота з сайта nn.by

Прыватная друкарня «Roll Print», у якой друкавалася газета «Новы час», паведаміла рэдакцыі, што з 12 жніўня ня зможа аказваць паслугі. Прычынай назвалі «змяненне вытворчага цыклю і ўзніклыя праз гэта вытворчыя складанасці», піша svaboda.org

Ліст з друкарні прыйшоў яшчэ 27 ліпеня, з таго часу рэдакцыя шукала магчымасць друкавацца ў іншых друкарнях, але без плёну. 10 жніўня «Новы час» паведаміў, што спыняе выхад на паперы.

«На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш ня ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць», – напісала рэдакцыя. Далей журналісты «Новага часу» будуць працаваць для сайту і сацыяльных сетак выдання. Раней «Белпошта» не ўключыла «Новы час» у падпісны каталог на другое паўгоддзе. З ліпеня рэдакцыя рассылала газету ў канвертах, у тым ліку палітвязням у турмы.


Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 году шэраг незалежных друкаваных выданняў сутыкнуўся з праблемамі – ім адмаўлялі ў паслугах друкарні, а «Белпошта» выключала іх з падпісных каталогаў. З такімі праблемамі сутыкнуліся «Народная воля», «БелГазета», «Свободные новости Плюс», «Комсомольская правда в Беларуси», «Газета Слонімская», «Брестская газета», «Новы час».

эж

«Белпошта» забрала магчымасць падпісацца на «Новы час»

07.06.2021 17:40
Такім чынам людзі, якія знаходзяцца ў беларускіх калоніях, не будуць мець доступу да незалежнай прэсы.

У Мінску працягваюць «граміць» недзяржаўныя СМІ

05.08.2021 09:55
Затрыманы фатограф незалежнага выдання «Новы час».