Беларуская Служба

Кіберпартызаны злілі запіс, на якім Балаба і Эйсмант абмяркоўваюць «рэйд» па Новай Баравой

15.09.2021 11:24
Суразмоўцы абмяркоўваюць карныя рэйды па непакорных раёнах беларускай сталіцы.
ІлюстрацыяКрыніца: ТГ-канала "Нік і Майк"

Беларускія кіберпартызаны выклалі ў сеціва аўдыязапіс, на якой, як сцвярджаецца, тэлефонная размова паміж прэсавай сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і кіраўніком мінскага АМАП-у Дзмітрыем Балабай. Суразмоўцы абмяркоўваюць карныя рэйды па непакорных раёнах беларускай сталіцы. Мяркуючы па згаданых у размове падзеях, размова адбывалася 10 лістапада 2020 года. 11 лістапада быў здзейснены напад на Рамана Бандарэнку на Плошчы пераменаў, у выніку якога ён памёр.

У размове неаднаразова згадваецца Наталля Іванаўна (верагодна, гаворка ідзе пра Наталлю Качанаву), Іван Кубракоў і Дзмітрый Шакута:

-Увесь СОБР, які з намі працуе, ну акрамя Шакуты – ён па запрашэнні, па «гражданцы» – а ўсе астатнія хлопцы, якія з намі працуюць – яны ўсе мяняюцца, усё цалкам. [...] Можа быць, тады вы дасце нам вашых тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з намі ў мінулы раз працавалі, на падстрахоўку? Прынамсі, яны нас ужо ведаюць.

-Дамовіліся. Тады з Дзімам Шакутам той жа чалавек стэлефануецца, усё, група будзе тая ж, якая была ў мінулы раз.

-У нас кіраўнік пытаўся падрабязна пра сітуацыю, якая была ў Новай Баравой. Наогул, шчыра кажучы, калі ехаць у такія кропкі, то наогул усім – і з вашымі, у тым ліку – трэба дамаўляцца аб тым, як дзейнічаць.
(…) Давайце арганізуем сур'ёзны рэйд, і ўсё, каб ужо... Ну, з нагоды Баравой не, напэўна, там жа, ну, няма пакуль нічога. А па ўсім астатнім мы плануем. (... ) Проста мы заўтра плануем, я спадзяюся, што сурʼёзна

Таксама голас падобны на Эйсмант некалькі разоў згадвае пра рэйд у Новай Баравой і кажа, што была «унутрана незадаволеная», « не было нейкай задаволенасці».

эж

«Кібер-Партызаны» памянялі вяшчанне «Беларусь 1» і ОНТ

26.09.2020 21:14
«Калі Белтэлерадыёкампанія не хоча паказваць людзям праўду, то мы яе пакажам».

«Рэжым пакарыны рублём»

01.08.2021 19:59
Кібер-партызаны здзейснілі ўдар па сістэме камер фіксацыі хуткасці.

«Адказныя за катаванні ў Беларусі не пазбегнуць справядлівасці»

27.08.2021 09:02
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментаваў заяву Следчага камітэта, які завяршыў праверку па факце катаванняў у жніўні 2020.

«Кібер-партызаны» выявілі нумары тэлефонаў Віктара Лукашэнкі, Шэймана і іншых супрацоўнікаў рэжыму

30.08.2021 11:34
Беларускія «кібер-партызаны» паведамілі, што ў межах аперацыі «Спёка» ўчынілі ўзлом баз даных тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.