Беларуская Служба

Палачаніна пакаралі за рэпосты навін з незалежных СМІ

01.10.2021 13:20
Падставай сталі рэпосты ў сацсетках навін «Белсату» і TUT.BY, якія былі зроблены ў 2020 годзе.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

Пакаранню не памяшала нават тое, што законы ў Беларусі зваротнай сілы не маюць Суд Полацкага раёна і гораду Полацку пакараў мясцовага жыхара Генадзя Бердзянёва 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Падставай сталі рэпосты ў сацсетках навін «Белсату» і TUT.BY, якія былі зроблены ў 2020 годзе, калі гэтыя медыя яшчэ не былі прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

Нягледзячы на ўсе довады абароны і артыкул 104 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які сцвярджае, што закон не мае зваротнай сілы, Генадзь Бердзянёў быў прызнаны вінаватым па артыкуле 19.11 КААП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»).

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск


За каментары ў інтэрнэце, датычныя загінулага афіцэра КДБ, затрымалі 51 чалавека

01.10.2021 08:27
Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Памёр бацька палітвязня Паўла Севярынца Канстанцін Севярынец

01.10.2021 11:19
Канстанцін Севярынец памёр ва ўзросце 69 гадоў у рэанімацыі.