Беларуская Служба

Жонка палітвязня Паўла Севярынца, просіць пусціць мужа на пахаванне бацькі

01.10.2021 18:14
Беларускі паэт і журналіст Канстанцін Севярынец памёр ад каранавіруса уначы 1 кастрычніка. Яму было 69 гадоў. 
Павел Севярынец Крыніца: Белсат

Вольга, жонка палітвязня Паўла Севярынца, просіць «дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі», каб яго адпусцілі на пахаванне бацькі:

-Сёння ноччу памёр тата Паўла Севярынца Канстанцін Паўлавіч. Просім любымі спосабамі дапамагчы, каб на пахаванне адпусцілі Паўла. Звяртаемся да арганізацый, дыпламатаў і проста добрых людзей. Мы робім для гэтага, што можам. Просім аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча. 

 

Пахаванне адбудзецца ў роднай вёсцы Кастуся Севярынца – Унорыцы (Рэчэцкага раёна Гомельскай вобласці). Беларускі паэт і журналіст Канстанцін Севярынец памёр ад каранавіруса уначы 1 кастрычніка. Яму было 69 гадоў. Cын Канстанціна Севярынца, лідар Хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец з'яўляецца даным з 715 палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі.

эж


Павел Севярынец патэлефанаваў жонцы і маці

24.09.2021 07:11
 Нядаўна Севярынца перавялі ў калонію ў Шклоў, у тую самую, дзе загінуў Вітольд Ашурак.

Памёр бацька палітвязня Паўла Севярынца Канстанцін Севярынец

01.10.2021 11:19
Канстанцін Севярынец памёр ва ўзросце 69 гадоў у рэанімацыі.