Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманых за каментары людзей масава перавозяць у Жодзіна, не прымаючы пры гэтым перадач ад родных.
Затрыманыя знаходзяцца без элементарных сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Гэта асабліва адчувальна ў жодзінскай турме, дзе зняволеныя пастаянна скардзяцца на невыносны холад у камерах.
Нагадаем, што 28 верасня спецназаўцы КДБ застрэліла жыхара Мінску Андрэя Зэльцара пасля ўварвання ў яго кватэру. Дзеянні сілавікоў былі прызнаныя міжнароднымі экспертамі як непрафесійныя.
Цяпер яны помсцяць беларусам, якія абурыліся ў сацыяльных сетках іхнімі дзеяннямі.
юл