Беларуская Служба

А. Лукашэнка пужае танкамі «Леапард» на польска-беларускай мяжы

28.10.2021 12:53
У Польшчы лічаць, што міграцыйны крызіс на мяжы штучна ствараюць беларускія ўлады.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/WagnerKiyoshi

Лукашэнка пужае, што Польшча адпраўляе танкі на мяжу з Беларуссю. Як заявіў ён на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым, які знаходзіцца ў Мінску з рабочым візітам, уздоўж заходніх граніц Беларусі працягваецца мілітарызацыя. «Апошні факт (напэўна, і ў Расіі заўважылі): з нелегальнай міграцыяй палякі на мяжы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў "Леапард". Напэўна, вы здзівіцеся такому. Але як з танкамі змагацца супраць мірных жыхароў, я не ведаю», — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба. Ён адзначыў, што такія крокі не застануцца без "жорсткага рэагавання". “Мы яшчэ пачакаем некаторы час, папярэдзім іх. А потым у нас ёсць што перасунуць бліжэй да межаў. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку з іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць», - рэзюмаваў Лукашэнка.

На мінулым тыдні мінабароны Польшчы паведаміла пра ваенныя вучэнні, у рамках якіх з заходняй часткі Польшчы на ўсход будуць перасунутыя 700 салдат разам з тэхнікай. Таксама было заяўлена пра планы ўзмацніць ахову мяжы пры дапамозе дадатковых 2,5 тысячы салдат.

У Польшчы лічаць, што міграцыйны крызіс на мяжы штучна ствараюць беларускія ўлады. Падчас выступленняў на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 21 верасня прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда, Літвы Гітанас Наўседа і Латвіі Эгілс Левітс усклалі адказнасць за сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі на ўсходніх межах ЕС на ўлады Беларусі. Яны асудзілі практыку выкарыстання замежных грамадзян ва ўразлівым становішчы для правядзення "гібрыднай атакі" і заклікалі краіны ААН разам вырашаць міграцыйныя праблемы.

На думку кіраўніка руху "Адкрытая Расія" Міхаіла Хадаркоўскага, у стварэнні міграцыйнага крызісу беларускія ўлады дзейнічаюць несамастойна і імкнуцца аказаць паслугу Крамлю. Беларускія ўлады катэгарычна абвяргаюць усе абвінавачанні ў свой адрас, перакладаючы віну за тое, што адбываецца, на калектыўны Захад.

З-за павелічэння патокаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі Літва аб'явіла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Навіны/нг

 

Польскае МЗС паінфармавала НАТА пра сітуацыю на польска-беларуская мяжы

19.10.2021 17:26
Віцэ-міністр Марцін Пшыдач сустрэўся ў штаб-кватэры ў Бруселі з пасламі краін-удзельніц Паўночнаатлантычнага альянсу.

Берлін прапануе Варшаве сумесныя патрулі на польска-нямецкай мяжы

20.10.2021 08:32
Улады федэральных зямель Брандэнбург і Саксонія папярэджваюць, што сітуацыя пачынае нагадваць міграцыйны крызіс 2015 года.

Нямеччына ўзмацняе ахову мяжы з Польшчай

24.10.2021 10:41
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лавінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы.

Палітолаг: Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы павысіў папулярнасць кіроўнай партыі

25.10.2021 14:03
Палякі адчуваюць вострую патрэбнасць у бяспецы, а нелегальныя мігранты гэтае пачуццё бяспекі разбураюць.