25 сакавіка 2021 года ў Гродне прыйшлі з ператрусам да Андрэя Пачобута, затрымалі і даставілі на допыт у Следчы камітэт. Андрэй знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму).
Пераслед Андрэя Пачобута адбываецца ў межах ціску на польскую меншасць у Беларусі, перакананыя праваабаронцы. Раней Андрэй Пачобут ужо быў палітычным зняволеным. У 2011 годзе Гродзенская абласная пракуратура пачала супраць яго крымінальную справу за абразу і паклёп на прэзідэнта Беларусі.
Андрэй Пачобут - вядомы эсэіст, журналіст, публіцыст, блогер, паэт, аўтар песень, музыка. Сябра БАЖа і Саюза палякаў на Беларусі. Аўтар кнігі «Сістэма Беларусь», якая напісана на замову польскага выдавецтва і ўздымае праблемы, уласцівыя не толькі Беларусі, але і краінам постсавецкай прасторы.
Павіншаваць Андрэя Пачобута, можна дасылаючы ліст па адрасе: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.
юл