Ініцыятыва «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, прычына – «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Што тычыцца «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», то адпаведнае рашэнне прынятае МУС 25 студзеня.
На днях стала вядома, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» затрымаў КДБ – сілавікі выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць дзейнасць.
Тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» сярод іншага паведамляе пра перасоўванні расійскіх войскаў, тэхнікі па чыгунцы ў Беларусі.
«Экстрэмісцкае фармаванне – група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць».
За «экстрэмісцкае фармаванне» могуць пакараць стваральніка ці кіраўніка па арт. 361-1 КК РБ, пакаранне ад абмежавання волі без ніжняй мяжы тэрміна да 10 год пазбаўлення волі. За «ўдзел з мэтай здзяйснення злачынства» – па частцы 3 таго ж артыкула – пакаранне ад абмежавання волі без ніжняй мяжы да пазбаўлення волі да 6 гадоў. За «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» – па арт. 361-2 КК РБ, пакаранне ад арышту да 8 год. За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» – па арт. 361-4 КК РБ – пакаранне ад абмежавання волі без ніжняй мяжы да пазбаўлення волі да 7 гадоў.
вх