Святлана Ціханоўская 21 траўня выступіла на Парламенцкай асамблеі NATO і заклікала прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Альянсу падтрымаць беларускіх валанцёраў ва Украіне і палітвязняў у Беларусі. Таксама палітык расказала аб планах па вываду краіны з залежнасці ад Расіі пасля змянення палітычнага рэжыму ў краіне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская выступіла на Парламенцкай асамблеі NATO ў футболцы з партрэтам мужа і жоўтай біркай, якую прымушаюць насіць палітвязняў. У дыскусіі аб лёсе Беларусі падчас вайны ва Украіне прынялі ўдзел парламентарыі з больш як 40 краін.
Святлана Ціханоўская нагадала аб сённяшнім Дні салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, заклікала дэпутатаў падтрымаць рэпрэсаваных за палітычныя погляды. Яна расказала пра сітуацыю з Віктарам Бабарыкам, Алесем Бяляцкім, Сяргеем Ціханоўскім. Таксама папрасіла аб дапамозе беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну. Нагадала аб сувязі Беларусі і Украіны, неабходнасці падтрымліваць тых, хто змагаецца ў абедзвюх краінах.
Святлана Ціханоўская таксама ўзняла праблему размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі як пагрозы не толькі незалежнасці краіны, але і бяспекі рэгіёну, і заклікала дэпутатаў не дапусціць гэтага. Яна таксама заклікала прыняць меры па прыцягненню рэжыму да адказнасці за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і іх вываз на тэрыторыю Беларусі, паведаміўшы, што гэтаму ёсць доказы, сабраныя камандай Паўла Латушкі.
Ціханоўская таксама казала аб неабходнасці ўзмацніць міжнародную прысутнасць дэмакратычных сіл і па магчымасці дэлегітымізаваць рэжым Лукашэнкі, дзе гэта магчыма.
На заканчэнне выступлення яна выказала надзею, што Беларусь будзе надзейным партнёрам Еўрасаюза і краін NATO, выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы і не будзе несці пагроз. Ціханоўская выклала пяціэтапны план па вываду краіны з-пад залежнасці ад Расіі. Сярод іншага ён прадугледжвае выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы, АДКБ, пачатак супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі і міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці ўступленне ў Савет Еўропы.
Гэта першы выступ Ціханаўскай на ПА NATO. Як паведамляе прэс-служба палітыка, яе цёпла сустрэлі, у абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты са Швецыі, Польшчы, Іспаніі і іншых краін.
ав/zerkalo.io