Пра гэта са спасылкай на валанцёра Іллю Міронава піша «Гомельская вясна».
Дата суду пакуль не прызначаная.
Нагадаем, ёсць інфармацыя, што на Ларысу завялі крымінальную справу за «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу). Ёй можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.
На волі Ларысу чакае няпоўнагадовы сын, які трапіў у прытулак пасля таго, як маму арыштавалі. Дзякуючы былому мужу Ларысы сына ўдалося забраць з прытулка.
У зняволенні ў Беларусі цяпер 33 супрацоўнікі медыя, сотні журналістаў выехалі з краіны з-за пагрозаў рэпрэсй.
вх