Міністр замежных спраў Швецыі Тобіас Більстром у Вільні абвясціў пра прызначэнне амбасадаркі Крысціны Ёхансан дыпламатычным прадстаўніком Швецыі пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой, паведамляе Радыё Свабода.
Тубіяс Більстрэм заявіў аб тым, што Швэцыя чакае больш шчыльных кантактаў зь беларускім дэмакратычным бокам.
«Адзін з момантаў, пра які мы доўга гаварылі, гэта беларуская культура. Нам трэба абараняць беларускую культуру з погляду Поўначы, прынамсі расійскіх амбіцый адносна Беларусі».
Таксама шэф швэдзкага МЗС падзякаваў Ціханоўскай за «ясную заяву» аб тым, што вольная Беларусь і беларускі народ стаяць на баку Ўкраіны ў «вялікай бітве, якая таксама важная і для Швэцыі. Усё гэта істотна ды важна».
Ціханоўская пасьля перамоваў уручыла міністру ўзнагароду «Крыж добрасуседзтва».
Раней Амбасадар Артур Міхальскі быў прызначаны спецыяльным прадстаўніком міністра замежных справаў Польшчы ў справах узаемаадносінаў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
вх