Беларуская Служба

Telegram-чат Poland. Business Harbour Belarus прызналі «экстрэмісцкім»

29.01.2024 17:45
Telegram-чат для тых, хто збіраўся пераехаць у Польшчу, прызналі «экстрэмісцкім». У ім абмяркоўваліся пытанні атрымання візы па праграме «Poland. Business Harbour Belarus».
Аўдыё

Размова пра чат з назваю «Poland.Business Harbour_Belarus», які мае больш за 10,5 тысяч удзельнікаў. У яго апісанні пазначана, што гэта «суполка для тых, хто пераязджае ў Польшчу з Беларусі». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 23 студзеня.

На мінулым тыдні польскія ўлады паведамілі, што прыпыняюць выдачу візаў па гэтай праграме.

вх

МЗС Польшчы: Праграма Poland. Business Harbour не апраўдала надзей

26.01.2024 15:19
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб прыпыненні ўдзелу МЗС Польшчы ў праграме Poland. Business Harbour.